БЕЛ Ł РУС

У Прыднястроўі маглі рабіць дроны з беларускага шкловалакна праз чэшскую кампанію

7.08.2025 / 18:58

Nashaniva.com

Чэшская кампанія Labara SRO закупіла шкловалакно на беларускім прадпрыемстве «Полацк-Шкловалакно» і пастаўляла яго на завод Moldavizolit у Тыраспалі (Прыднястроўе). Улады Малдовы і Румыніі падазраюць, што гэтая сыравіна магла выкарыстоўвацца для вырабу дронаў або іншай вайсковай тэхнікі, бо завод у Тыраспалі мае адпаведныя магчымасці, піша «Радыё Свабода».

Завод Moldavizolit ў Тыраспалі. Спадарожнікавае фота

У 2024 годзе румынская мытня затрымала 10 грузавікоў з гэтай прадукцыяй на суму 3 мільёны еўра і распачала справу аб фальсіфікацыі дакументаў. Паводле румынскіх мытнікаў, дакументы выглядаюць падазрона, а сам груз можа мець вайсковае прызначэнне. Асаблівую ўвагу прыцягнула тое, што Беларусь знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі.

Малдаўскі ўрад ужо раней заяўляў, што завод Moldavizolit, сярод іншых прадпрыемстваў Прыднястроўя, больш не мае права на экспарт з меркаванняў бяспекі, бо можа вырабляць прадукцыю падвойнага прызначэння. Адвакаты ж заяўляюць, што гэты завод нібыта вырабляе толькі ліфты, а шкловалакно не мае ніякага дачынення да вайсковых патрэб.

Цяпер справа разглядаецца ў судзе, дзе бакі спрачаюцца наконт прызначэння грузу і законнасці яго паставак.

Чытайце таксама:

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч

Лукашэнка будуе сакрэтны завод па вытворчасці дронаў у Мінску

Пуцін заявіў пра перавагу прыдумак расійскіх саматужнікаў над узбраеннем НАТА

Украіна атакавала вайсковы завод у Чувашыі, які робіць кампаненты для «шахедаў» і ракет «Іскандэр»

Каментары да артыкула