Пад Гроднам фура сутыкнулася з трактарам
У Гродзенскім раёне адбылося ДТЗ з удзелам фуры і трактара. Як паведамілі ў ДАІ Гродзенскага аблвыканкама, здарэнне адбылося 7 жніўня каля 8-й гадзіны раніцы на трасе М6 Мінск — Гродна.
Кіроўца фуры не вытрымаў бяспечную дыстанцыю і ўрэзаўся ў трактар, які рухаўся наперадзе.
У выніку абодвух кіроўцаў даставілі ў бальніцу для медыцынскага абследавання.