БЕЛ Ł РУС

Школьнік у Мінску спалохаўся махляроў і вынес усе грошы з дома

7.08.2025 / 15:38

Nashaniva.com

Школьнік, які стаў ахвярай махляроў, звярнуўся ў міліцыю сам, піша гарадская міліцыя.

Падлетку ў месенджары патэлефанаваў нібыта прадстаўнік аператара сотавай сувязі. Суразмоўца паведаміў, што на імя хлопца невядомыя аформілі растэрміноўку, а таксама актывавалі перанакіраванне яго нумара.

«Далей размову працягнуў ілжэправаахоўнік, які папярэдзіў, што асабістымі данымі хлопца скарысталіся махляры. Ён пагражаў, што ў кватэры, дзе падлетак жыве з бацькамі, адбудзецца вобыск, будуць канфіскаваныя ўсе наяўныя, таму іх неабходна неадкладна задэклараваць», — распавялі ў міліцыі

Школьнік сур’ёзна спалохаўся, сабраў усе грошы і вынес з кватэры больш за 17 тыс рублёў. Суму трэба было пакінуць у незвычайным месцы — за кантэйнерамі для смецця

Сышчыкі паспелі вызначыць асобы кур’ераў, якія забралі грошы. Імі аказаліся двое мінчан (27 і 43 гады). Са слоў затрыманых, яны свядома супрацоўнічалі з махлярамі, каб падзарабіць. Вядома, што сабе кур’еры пакінулі $1000. Астатняе перадалі 41-гадовай мінчанцы, якую таксама затрымалі аператыўнікі.

У міліцыі нагадалі бацькам пра неабходнасць распавядаць дзецям пра пагрозу махлярства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула