БЕЛ Ł РУС

Заснаваны беларусам стартап запартнёрыўся з сацсеткай Трампа

7.08.2025 / 15:7

Nashaniva.com

Кампанія Trump Media, якая валодае сацсеткай прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Truth Social, пачала тэставаць новы пошукавік на базе штучнага інтэлекту. Truth Search AI створаны сумесна з Perplexity, звярнуў увагу Office Life.

Цяпер ШІ‑пошукам можна скарыстацца ў бэта‑версіі на вэб‑сайце. У бліжэйшы час яго дададуць у мабільныя прыкладанні для iOS і Android. Іншыя падрабязнасці і фінансавыя ўмовы здзелкі пакуль невядомыя.

Нагадаем, стартап Perplexity, заснаваны беларусам Дзмітрыем Ярацам і яго партнёрамі ў ЗША, у канцы 2024‑га стаў адным з самых дарагіх маладых стартапаў. Нядаўна яго ацанілі ў $18 млрд.

Таксама кампанія выпусціла свой ШІ‑браузер Comet і працуе над стварэннем уласнага смартфона. У маі ж стала вядома, што ШІ‑стартап запарнёрыўся з PayPal.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула