БЕЛ Ł РУС

У Магілёве мужчына заснуў на рэйках, трапіў пад цягнік, але застаўся жывы

7.08.2025 / 10:16

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся ўчора на вуліцы Будаўнікоў.

Машыніст заўважыў чалавека, які спаў на пуцях, і паспрабаваў тэрмінова спыніць састаў, падаўшы гукавы сігнал.

Мужчына прачнуўся, але не паспеў адбегчы. У апошні момант ён адкаціўся ў прамежак паміж рэйкамі, і цягнік прайшоў над ім, не закрануўшы смяротна.

Ратавальнікі дасталі яго з асаблівай асцярожнасцю, выкарыстоўваючы мяккія насілкі. Пацярпелы атрымаў шматлікія траўмы і быў шпіталізаваны, паведамляе МНС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула