БЕЛ Ł РУС

Колькасць машын на польскай мяжы пераваліла за 2500

7.08.2025 / 7:4

Nashaniva.com

Па стане на 06:00 раніцы чацвярга на пераходзе «Брэст» стаялі 2560 легкавых машын і 32 аўтобусы.

Фота: Tochka.by

У чэрвені на пераходзе было больш за 2000 легкавых машын, толькі ў ліпені чарга стала змяншацца і нават падала да 120. Але апошнія два тыдні назіраецца істотны рост. 2 жніўня стала больш за 2000 легкавікоў.

Учора ў гэты час было 2320 легкавых машын, у аўторак — 2255 машын.

На літоўскай мяжы ў «Каменным Логу» сёння стаяць 80 легкавых машын і 15 аўтобусаў, у «Беняконях» — 40 легкавых машын, чаргі з аўтобусаў няма. 

На латвійскай мяжы чэргаў няма.

Чытайце таксама:

Шалёная чарга на выезд у Польшчу толькі расце. Вось колькі давядзецца чакаць, каб трапіць у Еўрасаюз на аўто

«Мы сустрэлі захад, мы сустрэлі світанак». Жанчына расказала, колькі гадзін стаяла ў чарзе, каб выехаць з Беларусі ў Літву

Каментары да артыкула