БЕЛ Ł РУС

На мінскай будоўлі насмерць разбіўся рабочы

6.08.2025 / 19:48

Nashaniva.com

У Мінску на вуліцы Танкавай на будаўнічым аб’екце загінуў 43-гадовы рабочы, паведаміла прэс-служба Следчага камітэта.

Скрыншот з відэа

Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына страціў раўнавагу і ўпаў з трэцяга паверха на бетонныя прыступкі. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула