БЕЛ Ł РУС

Расія зноў рыхтуецца да выпрабаванняў «лятаючага Чарнобыля»

6.08.2025 / 17:4

Nashaniva.com

Расія, магчыма, зноў рыхтуецца да выпрабаванняў ракеты з ядзерным рухавіком «Буравеснік» — аднаго з тыпаў «цуда-зброі», пра якую ў 2018 годзе абвяшчаў Уладзімір Пуцін. У ЗША яе празвалі «лятаючым Чарнобылем» з-за патэнцыйнай радыяцыйнай небяспекі, піша The Moscow Times.

Фота: Мінабароны Расіі

Як паведамляе эксперт па ядзернай зброі Дэкер Эвелет з аналітычнай кампаніі CNA, у апошні час назіраецца актывізацыя работ на палігоне Панькова на архіпелагу Новая Зямля, дзе раней праводзіліся выпрабаванні «Буравесніка».

Акрамя таго, да гэтых тэрыторый ЗША накіравалі самалёт радыяцыйнай разведкі WC-135R, што таксама можа сведчыць пра падрыхтоўку да новых выпрабаванняў. Паводле даных FlightRadar, самалёт кружыў каля 14 гадзін над Баранцавым морам, непадалёк ад Новай Зямлі.

Паводле інфармацыі амерыканскай разведкі, па стане на кастрычнік 2023 года Расія правяла 13 выпрабаванняў ракеты, і ўсе яны былі няўдалымі. Самы працяглы палёт доўжыўся толькі дзве хвіліны, і ракета не пераадолела больш за 35 кіламетраў.

Адна са спроб у 2019 годзе скончылася трагедыяй: ракета ўпала ў Баранцава мора, а падчас яе пад'ёму адбыўся выбух, у выніку якога загінулі 7 чалавек. Утварылася радыяцыйнае воблака, якое дасягнула не толькі расійскага Северадзвінска, але і скандынаўскіх краін.

У 2020 годзе прадстаўнік ЗША па кантролі над узбраеннямі Маршал Білінгслі заклікаў Расію спыніць гэтыя «небяспечныя і сумнеўныя» выпрабаванні, назваўшы ракету «лятаючым Чарнобылем». Ён адзначыў, што акрамя ядзернай боегалоўкі яна мае ядзернае паліва і можа распаўсюджваць радыяцыю падчас палёту.

Па словах Пуціна, апошнія выпрабаванні «Буравесніка» ў кастрычніку 2023 года былі «паспяховымі», і работа над ракетай «амаль завершаная».

Чытайце таксама:

Разведка ЗША: Усе выпрабаванні «Буравесніка» былі правальнымі, але да 2025 года Расія можа стварыць ракету неабмежаванай далёкасці

Трамп заявіў пра выбух ракеты «Буравеснік» у Архангельскай вобласці: ЗША шмат чаму вучацца на гэтым

Скачок радыяцыі ў Еўропе звязалі з выпрабаваннямі расійскага «Буравесніка»

ЗША: выбух пад Северадзвінскам адбыўся пры спробе падняць ракету «Буравеснік»

Расійскія СМІ паведамілі новую версію выбуху пад Северадзвінскам

«Росатам»: Пад Северадзвінскам выбухнула ракета з радыеактыўнай крыніцай сілкавання, целы загінулых не знайшлі

Каментары да артыкула