БЕЛ Ł РУС

У Барысаве выдзяляюць больш чым мільён даляраў на «адраджэнне яўрэйскіх традыцый»

5.08.2025 / 23:03

Nashaniva.com

У Барысаве анансавалі гуманітарны праект амаль на 1,2 мільёна даляраў пад назвай «Адраджэнне яўрэйскіх традыцый у полікультурнай прасторы Беларусі». Аднак гэты праект выклікае шмат пытанняў, бо яўрэйская супольнасць на сённяшні дзень у горадзе фактычна знікла, піша Ex-press.live.

Закінутая міква ў Зембіне. Фота: poshyk.info

Праект, размешчаны на сайце Барысаўскага райвыканкама, прадугледжвае рэканструкцыю міквы (яўрэйскага рытуальнага басейна) у аграгарадку Зембін, стварэнне музейнай экспазіцыі, правядзенне лекцый, семінараў і навуковых канферэнцый.

Большая частка бюджэту — $1 000 000 — пойдзе менавіта на аднаўленне міквы, яшчэ $100 000 — на дакументацыю. Але суфінансаванне з боку мясцовых структур складае пры гэтым усяго толькі $3 000.

Праект пазіцыянуецца як культурна-рэлігійная ініцыятыва, але ўзнікае галоўнае пытанне: для каго гэта ўсё? У Барысаве на сённяшні дзень амаль не засталося яўрэяў — супольнасць была знішчаная падчас Халакосту і з цягам часу цалкам знікла.

Раней, у 2022 годзе, ішла гаворка нават пра тое, каб выключыць Зембінскую мікву са спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў, але пазней мясцовыя ўлады назвалі гэтую інфармацыю «чуткамі». Цяпер жа той жа самы аб’ект раптам стаў цэнтрам маштабнага і дарагога праекта.

Сярод іншага плануецца набыць VR-акуляры, мультымедыйнае абсталяванне і праводзіць навуковыя мерапрыемствы. Хоць, улічваючы фактычную адсутнасць супольнасці і таму немагчымасць выкарыстання рытуальнай пабудовы як сапраўднага рэлігійнага аб’екта, усё гэта выглядае неяк надумана. Некаторыя бачаць у праекце хутчэй спробу «асвоіць бюджэт», чым імкненне да сапраўднага «адраджэння».

Чытайце таксама:

На скляпеннях храма ў Мураванцы з’явіліся расколіны

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

На Брэстчыне зноў шукаюць магчымасці пазбавіць прыгажэнны помнік ахоўнага статусу. Загад паступіў зверху

«Будынак з гадзіннікам» на плошчы Якуба Коласа хочуць перарабіць у шматфункцыянальны комплекс з офісамі і казіно

Каментары да артыкула