БЕЛ Ł РУС

З Беларусі ў Расію не прапусцілі амаль 5 тон буякоў

5.08.2025 / 20:40

Nashaniva.com

На мінулым тыдні спецыялісты Рассельгаснагляду ў супрацоўніцтве са Смаленскай мытняй праверылі два аўтамабілі, што ехалі з Беларусі і везлі 4,85 тоны буякоў.

Фота: 32.fsvps.gov.ru

У ходзе агляду высветлілася, што ягады перавозіліся без неабходных суправаджальных дакументаў, якія пацвярджаюць паходжанне прадукцыі і яе бяспеку ў фітасанітарным плане.

У выніку ўвоз буякоў быў забаронены, а усю партыю вярнулі назад у Беларусь.

Вінаватыя асобы прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.

Чытайце таксама:

У Беларусі сёлета няма чарніц. Калі летась нарыхтоўшчыкі прынялі дзясяткі тон ягад, то сёлета — нічога

Беларуска пры дапамозе народных метадаў вырасціла гіганцкую трускаўку ФОТАФАКТ

Пуцін прапанаваў мяняць беларускую бульбу на «шчаслівы сіроп»

Каментары да артыкула