Былая журналістка «Белсата» Алёна Дубовік пайшла працаваць у медыя Хадаркоўскага
Яна адна выхоўвае ў эміграцыі траіх дзяцей.
Фота тут і далей: асабісты архіў
Беларуская журналістка Алёна Дубовік (Шчарбінская) пачала працаваць у выданні «Ходорковский LIVE» на пасадзе шэф-рэдактаркі. Пра гэта яна паведаміла падпісчыкам у фэйсбуку.
«Ходорковский LIVE» — гэта ютуб-канал з 3 мільёнамі падпісчыкаў, які выпускае штодзённыя навіны і аналітычныя відэа. Як можна здагадацца па назве, медыя заснаваў расійскі апазіцыйны мільярдэр Міхаіл Хадаркоўскі.
«Далучайцеся, каб разам спыніць крывавую і злачынную пуцінскую вайну і пабудаваць новую Расію разам», — гаворыцца ў апісанні канала.
Алёна Дубовік працавала на Tut.by, была карэспандэнткай «Белсата». 10 жніўня 2020 журналістку затрымалі на пратэстах і пратрымалі трое сутак на Акрэсціна.
Алёна Дубовік адна выхоўвае ў эміграцыі траіх дзяцей. Іх бацька застаўся ў Беларусі.