БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Беларуская навука топчацца на месцы па такіх напрамках, як беспілотнікі і электратранспарт

5.08.2025 / 12:2

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка 5 жніўня правёў нараду з рабочай групай па аналізе дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Фота: Contributor / Getty Images

Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што развіццё грамадства і, у прыватнасці, эканомікі без навукі немагчыма не толькі сёння, але і надалей. 

«На фінансаванне навуковых даследаванняў расходуецца шмат дзяржаўных сродкаў, а належнай аддачы мы не бачым. Ёсць толькі кропкавыя станоўчыя вынікі без шырокага ўкаранення ў галінах эканомікі. Сёння гэтага відавочна недастаткова», — сказаў ён.

«Па асобных перспектыўных напрамках, такіх як беспілотнікі, электратранспарт, мы проста стаім на месцы, — працягнуў ён. — Патрэбных кампетэнцый да гэтага часу няма, распрацовак для поўнага цыклу вытворчасці таксама няма, падрыхтоўка кадраў у працэсе фарміравання».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула