БЕЛ Ł РУС

Золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся амаль да $12 мільярдаў

5.08.2025 / 9:55

Nashaniva.com

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 жніўня склалі $11,938 млрд у эквіваленце, паведамляе Нацбанк.

Па стане на канец чэрвеня золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі $11,537 млрд даляраў, такім чынам за ліпень яны выраслі на $401 млн, у чэрвені ў параўнанні з маем рост складаў 379,3 млн даляраў.

Па выніках 2024 года ЗВР Беларусі выраслі да $9 млрд даляраў, а ў сакавіку 2025 года ўзялі планку ў $10 млрд даляраў, у маі — 11 млрд.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула