У Лепельскім раёне стралою забіла кіроўцу пагрузчыка
Няшчасце здарылася ў панядзелак 4 жніўня.
Фота: СК
54-гадовы мужчына рамантаваў тэхніку, на яго звалілася страла пагрузчыка.
Калегі выклікалі хуткую медыцынскую дапамогу, і пацярпелага шпіталізавалі. Нягледзячы на намаганні медыкаў, ад атрыманых траўмаў мужчына памёр.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група, паведамляе СК.