БЕЛ Ł РУС

На мяжы з Польшчай стаіць больш за 2250 аўтамабіляў

5.08.2025 / 8:13

Nashaniva.com

Чарга з аўтамабіляў на пераходзе «Брэст» працягвае расці.

Па стане на 08:00 раніцы аўторка на польскай мяжы стаяць 2255 легкавых аўтамабіляў. Учора ў гэты час было 2050 легкавікоў.

У чэрвені на пераходзе было больш за 2000 легкавых машын, толькі ў ліпені чарга стала змяншацца і нават падала да 120. Але апошнія два тыдні назіраецца істотны рост.

На пераходзе «Брэст» стаяць 45 аўтобусаў. 

На літоўскай мяжы ў «Каменным Логу» стаяць 30 легкавых аўтамабіляў і 10 аўтобусаў, у «Беняконях» — чэргаў няма. На латвійскай мяжы чэргаў няма. 

Чытайце таксама:

Шалёная чарга на выезд у Польшчу толькі расце. Вось колькі давядзецца чакаць, каб трапіць у Еўрасаюз на аўто

Каментары да артыкула