БЕЛ Ł РУС

У Нарачы жанчына патанула ў рацэ на вачах у дачкі

5.08.2025 / 7:48

Nashaniva.com

У аграгарадку Нарач Вілейскага раёна 2 жніўня загінула 36-гадовая жыхарка Магілёва. Жанчына патанула, купаючыся ў неабсталяваным для купання месцы.

Жанчына прыехала з мужам і дзіцем у бацькоўскі дом у аграгарадок Нарач, што ў Вілейскім раёне. У нядзелю, каля 17:30, сям’я разам з дачкой і яе сяброўкай адправіліся на мясцовую раку. Пакуль дзеці плёскаліся ў вадзе, дарослыя распівалі спіртное на беразе, піша Kraj.by.

Пасля таго, як дзяўчынкі пайшлі дадому, жанчына вырашыла выкупацца. Паводле слоў мужа, падчас плавання яна пачала губляць сілы, і яму даводзілася некалькі разоў дапамагаць ёй выбірацца з вады. Калі мужчыну спатрэбілася адысці ў краму, ён папрасіў сваю дачку прыгледзець за маці.

Праз нейкі час дзяўчынка ў паніцы патэлефанавала бацьку, паведаміўшы, што маці тоне. Да моманту, калі ён прыбег, яго жонка ўжо знаходзілася пад вадой. Самастойныя пошукі не далі вынікаў, і мужчына выклікаў ратавальнікаў.

Вадалазы Таварыства выратавання на водах дасталі цела загінулай з вады.

Следчыя таксама паведамілі, што незадоўга да здарэння пара выратавала чалавека, які выпаў з байдаркі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула