БЕЛ Ł РУС

У Новай Зеландыі жанчына везла двухгадовае дзіця ў валізцы — паліцыя разбіраецца

5.08.2025 / 7:16

Nashaniva.com

Кіроўца занепакоіўся, калі заўважыў, што валізка рухаецца. Калі ён адкрыў валізку, унутры была двухгадовая дзяўчынка

Ілюстрацыйнае фота

У Новай Зеландыі арыштавалі жанчыну, у багажы якой падчас паездкі аўтобусам знайшлі двухгадовую дзяўчынку, паведамляе Бі-бі-сі.

Паліцыя паведаміла, што праваахоўнікаў выклікалі на аўтобусны прыпынак у Кайваці — мястэчку на поўначы краіны — у нядзелю.

«Кіроўца занепакоіўся, калі заўважыў, што валізка рухаецца. Калі ён адкрыў валізку, унутры была двухгадовая дзяўчынка», — гаворыцца ў заяве паліцыі.

27-гадовую жанчыну арыштавалі і выставілі абвінавачанне ў жорсткім абыходжанні з дзіцём.

«Дзіця было разгарачаным, але ў цэлым выглядала фізічна непашкоджаным», — адзначылі ў паліцыі. Яе даставілі ў бальніцу, дзе яна праходзіць медыцынскае абследаванне.

Пра тое, якая сувязь была паміж жанчынай і дзіцём, не паведамляецца.

Жанчына павінна з’явіцца перад акруговым судом Норт-Шор.

«Мы хочам выказаць удзячнасць і кіроўцу аўтобуса, які западозрыў нешта дрэннае і неадкладна адрэагаваў, прадухіліўшы патэнцыйна значна трагічнейшыя наступствы», — дадалі ў паліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула