БЕЛ Ł РУС

Матч «Клаксвік» — «Нёман» пакажуць па беларускім тэлебачанні

4.08.2025 / 13:45

Nashaniva.com

Першую сустрэчу 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі канферэнцый паміж фарэрскім «Клаксвікам» і «Нёманам» пакажуць на беларускім тэлебачанні.

Фота: ФК «Нёман»

Гульню ў прамым эфіры можна будзе ўбачыць на «Беларусь-5».

Сустрэча пройдзе ў аўторак, 5 жніўня, на Фарэрскіх астравах. Пачатак у 21:45.

Матч у адказ адбудзецца 14 жніўня ў 21:00 у Венгрыі.

«Нёман» застаўся адзіным беларускім клубам у еўракубках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула