БЕЛ Ł РУС

Кіроўца на запраўцы выйшаў з машыны праз пасажырскія дзверы і атрымаў штраф. Жарт не ўдаўся

4.08.2025 / 13:12

Nashaniva.com

Мужчына правёў дзіўную маніпуляцыю проста пад разумнай камерай. Аказалася, рабіў ён гэта не проста так.

Скрыншот відэа міліцыі Брэсцкай вобласці

ДАІ Брэсцкай вобласці пакарала кіроўцу, які на запраўцы выбраўся з машыны праз дзверы пасажырскага месца. Выявілася, мужчына такім чынам хацеў перахітрыць сілавікоў.

На відэа са смарт-камеры бачна, як да калонкі пад'ехаў мікрааўтобус. Пасля нядоўгай паўзы кіроўца перабраўся на пасажырскае сядзенне і выйшаў з машыны. 

ДАІ з дапамогай камер вызначыла, што за рулём быў 69-гадовы бяспраўнік. Дакументы ў яго адабралі за п'яную язду, але ён працягваў ездзіць за рулём. 

Высветлілася, што пенсіянера злавілі за яздой без правоў не ўпершыню: у чэрвені яго за гэта ўжо каралі. Цяпер ён, як рэцыдывіст, атрымаў павышаны штраф 840 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула