На МКАД сабраўся «паравозік» з аўтамабіляў
З-за ДТЗ у раёне 23-га км знешняга кальца МКАД з боку праспекта Дзяржынскага ў напрамку вуліцы Казінца ўскладнены рух, паведамілі ў ДАІ Мінска.
Відавочна, сутыкнуліся як мінімум чатыры аўтамабілі, гэта падобна на класічны «паравозік» — спадарожнае сутыкненне. Левая паласа заблакаваная, піша Onliner.by.