БЕЛ Ł РУС

Курэнне вэйпу можа выклікаць карыес

4.08.2025 / 10:32

Nashaniva.com

Стаматолаг тлумачыць, чаму так адбываецца.

Галоўны пазаштатны дзіцячы стаматолаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі Наталля Шакавец на «Радыё-Мінск» патлумачыла, чаму вэйп шкодзіць зубам.

«Навукова даказана, што пры курэнні вэйпа зніжаецца ўзровень pH у ротавай поласці, што павышае рызыку ўзнікнення карыесу, — расказала Шакавец. — Пры гэтым павышаецца вязкасць сліны, што ў сваю чаргу таксама вядзе да адкладу мяккага зубнога налёту, і ў наступным — да з'яўлення карыесу, пераядантыту, да запалення дзёсен».

Спецыяліст падкрэсліла: вэйп літаральна выцягвае вільгаць з слізістых абалонак, якія вытанчаюцца і больш схільныя да механічных траўмаў. У падлеткаў, якія паляць вэйпы або электронныя цыгарэты, часцей назіраюцца насавыя крывацёкі: па той жа прычыне — усушэння/вытанчэнне слізістай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула