БЕЛ Ł РУС

Дарадца Трампа абвінаваціў Індыю ў фінансаванні вайны Расіі супраць Украіны

4.08.2025 / 8:55

Nashaniva.com

Намеснік кіраўніка апарату Белага дома Стывен Мілер абвінаваціў Індыю ў фактычным фінансаванні вайны Расіі супраць Украіны шляхам куплі нафты ў Масквы, піша Reuters.

Белы дом. Фота: Walter Bibikov / Getty Images

«Што ён [Дональд Трамп] сказаў вельмі выразна, дык гэта тое, што для Індыі непрымальна працягваць фінансаваць гэтую вайну, купляючы нафту ў Расіі», — заявіў Мілер у эфіры тэлеканала Fox News.

Напярэдадні СМІ са спасылкай на крыніцы ў індыйскім урадзе паведамлялі, што Індыя працягне закупляць расійскую нафту, нягледзячы на пагрозы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ўвесці другасныя санкцыі.

14 ліпеня Трамп прыгразіў увесці 100-працэнтныя пошліны для краін, што купляюць расійскую нафту, калі Расія не дасягне мірнага пагаднення з Украінай. 30 ліпеня амерыканскі прэзідэнт анансаваў 25-працэнтныя імпартныя мыты для Індыі — ён абгрунтаваў гэта, між іншым, тым, што Індыя закупляе ў Расіі вайсковую тэхніку і энерганосьбіты.

Расія з’яўляецца найбуйнейшым пастаўшчыком нафты ў Індыю, забяспечваючы каля 35% ад агульнага аб’ёму паставак у гэтую краіну. Паводле дадзеных Reuters, у студзені-чэрвені гэтага года Індыя атрымлівала каля 1,75 млн барэляў расійскай нафты ў дзень, што на 1% больш, чым летась.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула