БЕЛ Ł РУС

Трамп назваў дату візіту Уіткафа ў Расію

4.08.2025 / 6:55

Nashaniva.com

Таксама прэзідэнт ЗША заявіў пра ўвядзенне санкцый супраць Расіі.

Стыў Уіткаф. Фота: AP Photo/Alex Brandon

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што яго спецпасланнік па пытаннях Блізкага Усходу Стыў Уіткаф, верагодна, наведае Расію ў сераду або чацвер. Пра гэта Трамп заявіў падчас размовы з журналістамі ў Нью-Джэрсі

На пытанне журналістаў, што адбудзецца ў пятніцу, 8 жніўня, калі Расія не пагодзіцца на спыненне агню, Трамп адказаў, што «санкцыі будуць».

«Санкцыі будуць, але, здаецца, яны (расіяне) досыць добра пазбягаюць санкцый. Яны хітрыя персанажы, і яны досыць добра пазбягаюць санкцый, таму паглядзім, што будзе», — сказаў прэзідэнт ЗША. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула