БЕЛ Ł РУС

У Клічаўскім раёне знішчылі плантацыю канопляў

2.08.2025 / 22:59

Nashaniva.com

У Клічаўскім раёне міліцыя знішчылі больш за 400 кілаграмаў дзікарослых канопляў. Пра гэта паведамілі ва Упраўленні ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама.

Падчас правядзення спецыяльнай аперацыі «Мак» супрацоўнікі міліцыі выявілі ўчастак зямлі каля аднаго з населеных пунктаў, дзе раслі каноплі.

Усяго было знішчана 434 кілаграмы расліны, якая расла незаконна і самасейна.

Чытайце таксама:

У Мінску за вырошчванне канопляў затрымалі ўладальніка начнога клуба

У Гомелі наркафермер спрабаваў здзейсніць суіцыд пры затрыманні

Жыхар Баранавічаў вырошчваў дома каноплі. Судзілі яго ў мясцовай школе

Пад Мінскам знайшлі на гарышчы хаты плантацыю канопляў

Каментары да артыкула