БЕЛ Ł РУС

Цягнік Баранавічы — Мінск спазняецца на 2,5 гадзіны

2.08.2025 / 21:40

Nashaniva.com

2 жніўня каля 19:06 цягнік рэгіянальных ліній эканомкласа №6826, які выехаў з Баранавічаў у 17:53, быў вымушаны спыніцца на перагоне Стоўбцы — Коласава з-за тэхнічнай няспраўнасці кантактнай сеткі, паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі.

Паводле ацэнак, затрымка складзе каля 2,5 гадзіны. Спецыялісты Беларускай чыгункі ўжо працуюць над ліквідацыяй няспраўнасці, а таксама арганізуюць дастаўку пасажыраў да пунктаў прызначэння.

Таксама паведамляецца, што магчымыя затрымкі і іншых цягнікоў. Для атрымання актуальнай інфармацыі пасажырам рэкамендуюць тэлефанаваць на нумар 105.

Чытайце таксама:

У Мінску затрымалі чарговага зачэпера

Беларуская чыгунка некалькі цягнікоў адменіць, а ў іншых памяняе маршруты 

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Каментары да артыкула