БЕЛ Ł РУС

У Мінску мужчына два разы абакраў краму праз незачыненыя дзверы

2.08.2025 / 15:57

Nashaniva.com

У Мінску 39-гадовага мужчыну абвінавачваюць у крадзяжы, і справа ўжо накіравана ў суд. Захацеўшы з пахмелля пакурыць, ён скраў у краме 89 пачкаў цыгарэт, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Фота: pixabay.com

Як паведамілі ў пракуратуры Ленінскага раёна, мужчына, будучы нецвярозым, зайшоў у краму на вуліцы Маякоўскага па дарозе да сябра. Там ён заўважыў незачынены ўваход у службовае памяшканне з выхадам на рампу і скраў некалькі пачкаў кавы, піўны напой і дзве бутэлькі вермуту.

На наступную раніцу, калі сябры прачнуліся, ім вельмі захацелася закурыць, але побач не было начных крамаў. Тады мужчына ўспомніў пра незачынены ўваход і вырашыў зноў вярнуцца.

Прайшоўшы ў краму, ён адкрыў вітрыну з цыгарэтамі і забраў 89 пачкаў на агульную суму 636 рублёў. Потым частку цыгарэт ён прадаў на Чэрвеньскім рынку. Неўзабаве яго затрымалі і распачалі крымінальную справу.

Як паведаміла пракуратура, абвінавачаны раней не быў судзімы і нідзе афіцыйна не працаваў. Яму інкрымінуецца крадзеж (ч. 1 арт. 205 Крымінальнага кодэкса), за што прадугледжана пакаранне да трох гадоў пазбаўлення волі. Віну мужчына прызнаў цалкам.

Чытайце таксама:

Білі табурэткай і тушылі недапалкі аб цела. Іншаземцы ў Мінску выкралі індыйца і вымагалі ў яго грошы

Мужчына схадзіў у казіно, скраў грошы з мінскай крамы і паехаў у Баранавічы

Мужчына скраў ровар і праехаў на ім 130 кіламетраў, каб наведаць жонку

Каментары да артыкула