Зяленскі ўзнагародзіў закатаваную ў расійскім палоне журналістку
Прэзідэнт Украіны ўзнагародзіў ордэнам Свабоды журналістку Вікторыю Рошчыну, «За непахісную веру ў тое, што свабода пераможа ўсё. Павага і светлая памяць Вікторыі Рошчынай», — напісаў Уладзімір Зяленскі.
Рошчына перастала выходзіць на сувязь са сваімі калегамі з выдання «Украінская праўда» 3 жніўня 2023 года. У момант знікнення яна рыхтавала рэпартаж з акупаванай Расіяй тэрыторыі Украіны.
Пра яе смерць стала вядоа ў кастрычніку 2024 года.
Паводле праваабаронцаў, Рошчына каля пяці месяцаў знаходзілася ў асобнай камеры СІЗА‑2 Таганрога. Палонныя, якія знаходзіліся ў гэтым СІЗА, расказвалі, што супрацоўнікі ізалятара катуюць зняволеных з дапамогай гумовых дубінак, драўлянага малатка і электрашокераў.
У красавіку 2025 года цела Рошчынай вярнулі ва Украіну са слядамі катаванняў і без часткі ўнутраных органаў.
Чытайце таксама:
Стала вядома, як у Расіі жахліва катавалі ўкраінскую журналістку Вікторыю Рошчыну
«Важыла да 30 кілаграмаў». Украінскую журналістку, якая памерла ў расійскім палоне, катавалі
28-гадовая ўкраінская журналістка Вікторыя Рошчына памерла ў расійскім палоне