БЕЛ Ł РУС

У Мінску прайшоў «Жаночы забег»

2.08.2025 / 12:44

Nashaniva.com

Мінчанкі пераадолелі пяць кіламетраў у рамках другога дня Мінскага трыятлону.

Фота тут і далей Мінск-навіны

З самай раніцы на праспекце Пераможцаў стартавалі спрынтары, а праз паўтары гадзіны свята спорту ўпрыгожылі дзяўчаты, пішуць Мінск-навіны.

Першая ўдзельніца перасекла фінішную рысу праз 18 хвілін. Пераможцай забегу стала Лізавета Лёўкіна.

«Эмоцыі цудоўныя. Я рэгулярна трэніруюся, бегаю і катаюся на ровары. Бегчы было не надта цяжка», — расказала яна.

На фінішы дзяўчат чакалі медалі, кветкі і халодная вада. А пасля таго як дабегла апошняя ўдзельніца, адбылося ўзнагароджанне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула