БЕЛ Ł РУС

«Проста ім не спадабалася яе карціна». Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання мастачкі Людмілы Шчамялёвай

2.08.2025 / 10:7

Nashaniva.com

Іх распавяла жанчына, што была з Людмілай у ІЧУ, піша «Вясна».

«Яна распавядала, што спачатку сілавікі прыйшлі з ператрусам да мужчыны, у якога вісела яе карціна. Яна была без БЧБ, не пратэсная, але проста ім не спадабалася. Таму яны прыйшлі з ператрусам да Людмілы і яе мужа Ігара Рымашэўскага. З іх зрабілі экстрэмісцкую суполку і выставілі абвінавачванне паводле таго ж арт. 357».

Людміла Шчамялёва — вядомая мастачка, удзельніца нацыянальных, міжнародных і персанальных выстаў. Яе работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, галерэі Webkunsthaus ФРГ, прыватных калекцыях па ўсім свеце. Людмілу затрымалі разам з мужам мінулай восенню.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула