БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Паставіць на калені Беларусь і Расію нікому не ўдасца

1.08.2025 / 14:38

Nashaniva.com

Лукашэнку і Пуціна на Валааме журналісты спыталі пра санкцыйны ціск Захаду і меры ў сувязі з гэтым.

Фота: Пул першага

«Калі перад намі нехта зачыніў дзверы — у свеце вельмі шмат адчыненых дзвярэй. І Расія, і Беларусь сёння зрабілі вельмі сур’ёзны паварот. Свет яшчэ ацэніць тое, што зроблена намі. Жывём і будзем жыць. У нашым свеце нікому не ўдасца паставіць нас на калені. Мы поўныя рашучасці адстаяць свае інтарэсы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БелТА.

Таксама ён сказаў, што калі Трамп хоча міру, ён «павінен асцярожна падключацца да ўрэгулявання, указваць не атрымаецца».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула