БЕЛ Ł РУС

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх

1.08.2025 / 7:16

Nashaniva.com

Сяргей Ціханоўскі адрэагаваў на словы Лукашэнкі, які ў чацвер заявіў, што быў гатовы перадаць Захаду «тысячы палітвязняў».

«Калі мы кагосьці вызваляем, умова адна, хто б мяне пра гэта ні прасіў (у асноўным амерыканцы): хочаце — калі ласка, забірайце, вывозьце», — заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 31 ліпеня. 

Ён адзначыў, што прапаноўваў, калі захоча «той бок», перадаць і «некалькі тысяч» палітзняволеных: «Я ім у апошні раз сказаў: «Хочаце — мы вам і гэтых дадамо». — «Не, не, не, гэтых не хочам, хочам вось гэтых».

Сяргей Ціханоўскі, што выйшаў на волю 21 чэрвеня пасля пяці гадоў турмы, вечарам запісаў адказ Лукашэнку.

«Лукашэнка зладзіў у чацвер чарговы стэндап. Казаў пра гандаль людзьмі, пра амерыканцаў, пра мяне. Хаця па імені назваць пабаяўся. Я праслухаў тройчы, каб улавіць сэнс, вось што я пачуў. Лукашэнка ўпэўнены, што «беглыя» не хочуць прымаць тысячы палітвязняў, што ім раты не патрэбныя. Дык вось Аляксандр, вось табе мой адказ. 

Нам трэба кожны, кожны каго назвалі палітвязнем: здаровы, малады, хворы, стары — усе. Ты сам сказаў, адны выдаткі з імі, яшчэ карміць, апранаць. І калі ты, Аляксандр, гатовы трымаць слова, гатовы выпускаць палонных з умовай, што яны выедуць за мяжу, то я ўжо замовіў 20 аўтобусаў. Трэба будзе, замовім 100, беларусы збяруць гэту суму за гадзіну. Забярэм усіх, бо гэта не пра грошы. Скажы толькі, куды пад'язджаць.

І калі ты, Аляксандр гатовы выпускаць людзей, што яны павінны выехаць за мяжу, то проста зараз 20 аўтобусаў будуць на мяжы. Калі ты гатовы адказваць за свае словы. Балабол!»

@strana888 Лукашенко отпустит всех политических заключённых! Александр дорого же ,давай отпускай #странадляжизни#тихановский ♬ оригинальный звук - СТРАНА ДЛЯ ЖИЗНИ

Чытайце таксама:

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў

Лукашэнка: Беларусі трэба ваенная мабілізацыя, каб утрымаць эканоміку краіны ў складанай міжнароднай абстаноўцы

Лукашэнка заявіў пра патрэбу паляпшэння адносін з Захадам «для разбору завалаў», якія «перашкаджаюць нашай працы на сусветных рынках»

Каментары да артыкула