БЕЛ Ł РУС

Мінскае «Дынама» вылецела з еўракубкаў

31.07.2025 / 23:55

Nashaniva.com

У другім раўндзе кваліфікацыі Лігі канферэнцый беларускі клуб двойчы прайграў албанскай «Эгнаціі», не забіўшы ніводнага гола.

Скрыншот відэа Беларусь-5

Тыдзень таму «Дынама» прайграла ў Венгрыі 0:2, а сёння ў Албаніі з лікам 0:1 і пакідае еўракубкі.

Мінчукі пачыналі ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, але вылецелі ў першым раўндзе, саступіўшы балгарскаму «Лудагорцу» (0:1, 2:2).

Жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» прайграла «Макабі» з Хайфы (1:1, 0:3), а брэсцкае «Дынама» вылецела яшчэ ў першым раўндзе кваліфікацыі Лігі канферэнцый.

Такім чынам адзінай камандай у еўракубках застаўся гродзенскі «Нёман», які прайшоў у другім раўндзе Лігі канферэнцый славацкія «Кошыцы» (3:2, 1:1). 

У 3-м раўндзе «Нёман» згуляе 7 і 14 жніўня з фарэрскім «Клаксвікам», які перайграў сербскія «Раднічкі 1923». 

Каб дабрацца да асноўнага раўнду Лігі канферэнцый, «Нёману» трэба прайсці і «Клаксвік», і чацверты раўнд кваліфікацыі.

У мінулым годзе мінскае «Дынама» дайшло да асноўнай стадыі Лігі канферэнцый.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула