БЕЛ Ł РУС

Беларуская спявачка Б'янка ў Крыме: «Хай цяпер усе даведаюцца, як адпачываюць рускія» ФОТАФАКТ

31.07.2025 / 23:12

Nashaniva.com

Спявачка Б'янка, якая паходзіць з Беларусі, але жыве і выступае збольшага ў Расіі, апублікавала сваё фота з адпачынку ў анексаваным з 2014 года Крыме, суправадзіўшы яго правакацыйным подпісам.

«Хай цяпер даведаюцца ўсе, як адпачываюць рускія», — падпісала спявачка фота ў купальніку, зробленае ў Ялце.

Б'янка (Таццяна Ліпніцкая) — R&B-спявачка, аўтар песень, музычны прадзюсар, танцоўшчыца і тэлевядоўца. Адна з першых выканаўцаў R&B у Расіі. Яе музычная кар'ера пачалася ў 2003 годзе пасля супрацоўніцтва з праектам «Сярога», дзеля якога яна адмовілася прадстаўляць Беларусь на конкурсе «Еўрабачанне». Асновай стылю з'яўляецца сумесь амерыканскага урбану з рускім поп-фолкам з яго прыпеўкамі і фальклорнымі матывамі.

Чытайце таксама:

Б'янка распавяла, што зменшыла грудзі і зрабіла падцяжку твару

Спявачка Б'янка расказала, як ледзьве не памерла

Б'янка адмяніла тры канцэрты ў Германіі, а потым перадумала

Спявачка Б'янка схуднела да непазнавальнасці ФОТА

«Закрычала так, што ў Мінску было чуваць». Спявачку Б'янку спрабавалі скрасці ў цэнтры Масквы

Людзі эпохі: топ-25 асобаў, якія сталі героямі маскультуры беларускіх нулявых

Каментары да артыкула