БЕЛ Ł РУС

ЗША зноў правялі перамовы з Расіяй, але ўсё без толку

31.07.2025 / 21:45

Nashaniva.com

ЗША правялі чарговы, хоць і непублічны раунд перамоваў з Расіяй адносна вайны ва Украіне. Як паведаміў дзяржсакратар Марка Рубіа ў інтэрв’ю Fox News, у перамовах Пуцін не ўдзельнічаў, але былі прадстаўнікі Крамля высокага ўзроўню. Амерыканскі бок спадзяваўся на хаця б мінімальнае паразуменне дзеля мірнага вырашэння канфлікту, аднак дасягнуць прарыву не атрымалася.

Марка Рубіа. Скрыншот з відэа: Fox News

Марка Рубіа адзначыў, што прэзідэнта ЗША Дональда Трампа найбольш турбуе якраз адсутнасць рэальнага прагрэсу. Паводле яго слоў, Вашынгтон лічыць найлепшым варыянтам неадкладнае спыненне агню і пераход да перамоў, але Расія не праявіла гатоўнасці да сур’ёзнага дыпламатычнага дыялогу.

Трамп ужо выставіў Расіі ультыматум да 8 жніўня: калі да гэтай даты баявыя дзеянні не будуць спыненыя, ЗША гатовыя ўвесці жорсткія меры, уключаючы другасныя санкцыі на продаж расійскай нафты, банкаўскія і сектаральныя санкцыі, 100-працэнтныя пошліны на гандаль з Расіяй і супраць тых краін, што працягваюць з ёй супрацоўніцтва.

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў адказаў, што Расія не плануе спыняць ваенныя дзеянні і запэўніў, што расійская эканоміка нібыта «прыстасавалася да санкцый» і цяпер мае «імунітэт».

Чытайце таксама:

Дачка Келага пра абстрэл Кіева: Гэта адказ Пуціна на дэдлайн Трампа

Трамп: Расія мае толькі 10 дзён, каб спыніць вайну супраць Украіны. Яны пачынаюцца сёння

Пяскоў: Расія прыняла да ведама словы Трампа, вайна працягваецца

Мядзведзеў прыгразіў ЗША вайной пасля таго, як Трамп скараціў тэрмін ультыматуму Пуціну

Каментары да артыкула