БЕЛ Ł РУС

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару па Кіеве дасягнула 13 чалавек

31.07.2025 / 18:57

Nashaniva.com

Кіраўнік Кіеўскага гарадской вайсковай адміністрацыі Цімур Ткачэнка паведамляе, што колькасць ахвяр і пацярпелых па меры разборкі завалаў узрастае. 

Фота: Дзяржаўная служба надзвычайных сітуацый Украіны

На гэты момант колькасць загінулых дасягнула 13 чалавек, пацярпелымі лічацца 124. 

Сярод загінулых ёсць адно дзіця.

На месцы расійскай атакі ў Святошынскім раёне Кіева яшчэ працягваецца разбор завалаў, і ратавальнікі працягваюць дэблакаваць целы загінулых.

Расія 31 ліпеня нанесла ракетныя ўдары па Кіеве, у выніку якіх былі разбураныя два жылыя дамы. Першы ўдар быў у пачатку ночы, наступны пад раніцу.

Чытайце таксама:

Расія нанесла ўдар па Кіеве: разбураныя два жылыя дамы

Расіяне тры гадзіны білі па Харкаве КАБамі, балістыкай і шахедамі. Здзейснена камбінаваная атака на Дняпро

Расія ўдарыла па некалькіх абласных цэнтрах Украіны

Каментары да артыкула