У Гродзенскай вобласці затрымалі за хабар рэгіянальнага чыноўніка
У Гродзенскай вобласці пры атрыманні хабара затрымалі 41-гадовага чыноўніка аднаго з райвыканкамаў. Як паведамляе прэс-служба МУС, ён курыраваў сферу будаўніцтва і сістэматычна атрымліваў грошы ад кіраўнікоў камерцыйных структур у абмен на іх удзел і перамогу ў конкурсных закупках.
Фота ілюстрацыйнае
У ведамстве адзначылі, што гэта не адзіны выпадак — цяпер устанаўліваюцца іншыя эпізоды злачыннай дзейнасці. У дачыненні да затрыманага распачата некалькі крымінальных спраў.
Паводле звестак Вярхоўнага суда, за першае паўгоддзе 2025 года за карупцыйныя злачынствы ў Беларусі былі асуджаныя 304 чалавекі — на 7,3% менш, чым за аналагічны перыяд 2024 года (328 чалавек). З іх толькі 84 атрымалі рэальныя тэрміны пазбаўлення волі.
Чытайце таксама:
У калоніі адправілі толькі 27% карупцыянераў. А 67% адпусцілі дадому
У Оршы за карупцыю затрымалі старшыню калгаса
Пяць службовых асоб беларускіх прадпрыемстваў злавілі на хабары