У Мінску хочуць назваць вуліцу імем кадэбіста «Нірваны» Федасюка, які загінуў у перастрэлцы ў кватэры Зельцара
Яго імя дадуць новай вуліцы ў Паўночным Беразе — раёне Мінска, побач з МКАДам і Цнянскім вадасховішчам.
Камісія па найменні і перанайменні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых частак сталіцы разгледзела 22 ліпеня 2025 года прапановы арганізацый. Чыноўнікі падтрымалі ідэю назваць праектуемую вуліцу № 35 на тэрыторыі Паўночнага Берага імем Дзмітрыя Федасюка — загінулага кадэбіста з пазыўным «Нірвана».
Упраўленне культуры Мінгарвыканкама будзе прымаць заўвагі грамадзян на працягу наступных двух тыдняў.