БЕЛ Ł РУС

Чамаданава расказала, што катэгарычна нельга абмяркоўваць на кухнях

30.07.2025 / 18:30

Nashaniva.com

Вольга Чамаданава, нядаўна абраная на пасаду старшыні праўладнай партыі «Белая Русь», у эфіры адной з праграм агенцтва «Мінск-Навіны» расказала, як грамадзяне павінны сябе паводзіць ва ўмовах інфармацыйнай вайны.

Вольга Чамаданава. Фота: «Мінск-Навіны»

На думку Чамаданавай, адзінай крыніцай інфармацыі пра тое, што адбываецца ў краіне, для беларусаў павінны быць паведамленні афіцыйных органаў:

«Любая інфармацыя, якую вы атрымліваеце з тыктоку і іншых сацсетак, можа аказацца недакладнай. У выпадку надзвычайнага здарэння трэба давяраць толькі тым органам, якія непасрэдна гэтым займаюцца. Міністэрства абароны і Следчы камітэт — гэта структуры, якія выязджаюць на месца здарэння і даюць каментары, магчымыя зыходзячы з становішча. У выпадку надзвычайнага здарэння ніколі не трэба сеяць паніку, нешта надумваць, заўсёды трэба чакаць больш падрабязных навін».

Што да атрымання інфармацыі з сацсетак і наступнага абмеркавання яе людзьмі паміж сабой, то чыноўніца адзначае:

«Мы стараемся паменш згадваць 2020 год, але ўсё роўна вяртаемся да гэтага досведу. У нас любяць на кухні збірацца і абмяркоўваць усё, што хтосьці прачытаў. Гэта катэгарычна нельга рабіць, калі вы прачыталі звесткі не ў афіцыйнай крыніцы. Многія з іх недакладныя, таму што інфармацыйная вайна не можа скончыцца, заўсёды будуць нараджацца новыя ўкіды».

Чытайце таксама:

«Больш глядзіце беларускае тэлебачанне». Чыноўнік з Мінюста адказаў на заклапочанасць умовамі ўтрымання палітвязняў

Чамаданава хоча супрацоўнічаць з партыяй Кім Чэн Ына

Вольга Чамаданава стала мадэллю на модным дэфіле ФОТАФАКТ

Партыю «Белая Русь» узначаліла Вольга Чамаданава

Каментары да артыкула