БЕЛ Ł РУС

«Больш глядзіце беларускае тэлебачанне». Чыноўнік з Мінюста адказаў на заклапочанасць умовамі ўтрымання палітвязняў

30.07.2025 / 18:12

Nashaniva.com

Настаўніца і блогерка Вольга Павук патэлефанавала начальніку галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання Міністэрства юстыцыі Сяргею Нікелю і запыталася ў яго, ці справядліва тое, што палітзняволеныя ў ізалятарах утрымліваюцца ў нашмат горшых умовах, чым забойцы. У адказ той парэкамендаваў ёй глядзець БТ і звярнуў увагу, што межы краіны адкрытыя. 

Жанчына прадставілася сваячкай чалавека, які нядаўна адбыў адміністрацыйнае пакаранне па палітычных матывах і скардзіўся на невыносныя ўмовы ўтрымання. Яна пацікавілася ў Сяргея Нікеля, да каго трэба звяртацца, каб гэтыя ўмовы палепшыліся. 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Андрей Паук (@paukandrey)

Сяргей Нікель на гэта адказаў, што грамадзянам трэба перагледзець «ідэалагічныя падыходы ўнутры сябе» і «ставіцца да дзяржавы з грамадзянскім доўгам». Маўляў, людзі атрымліваюць ад дзяржавы даброты, а пасля гэтую дзяржаву бэсцяць ды яшчэ скардзяцца на нейкія прыцясненні. 

Калі Вольга Павук звярнула ўвагу, што ў людзей, затрыманых за забойствы і іншыя цяжкія злачынствы, умовы значна лепшыя, чыноўнік выказаў здагадку, што жанчына «начыталася экстрэмісцкіх каналаў, калі вырашыла задаць гэта пытанне».

Паняцця ж «палітзняволены» ў Беларусі, маўляў, няма, яго «прыдумалі нашыя ідэалагічныя сапернікі і праціўнікі, якія ўсяляк замінаюць беларусам жыць». Вольгу Павук ён назваў іхнім «інструментам уплыву». Званок жа яе быў нібыта выкліканы намерам «справакаваць сітуацыю».

На пытанне, хто яна і чым займаецца, Павук адказала, што яна прыватная выкладчыца англійскай мовы, на што Сяргей Нікель адказаў, што «пад пытаннем, хто вы і што вы». Пасля чаго парэкамендаваў «менш глядзець экстрэмісцкіх каналаў і больш глядзець беларускае тэлебачанне». Калі ж жанчыне нешта не падабаецца, то «ў нас межы адкрытыя, паедзьце туды, дзе шчасце і радасць».

Чытайце таксама:

Сілавікі знялі відэа з бацькамі Андрэя Павука

Андрэй Павук прыйшоў на прайд у Вільні ў форме міліцыянта з чырвона-зялёным сцягам. Чаму?

«Азаронак — выдатны журналіст». Намеснік міністра інфармацыі пракаментаваў стрымы Азаронка

Павук паехаў да расійскага пасольства ў Вільні. Там у яго сцягнулі веласіпед і пачаліся разборкі

Каментары да артыкула