БЕЛ Ł РУС

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу

1.08.2025 / 08:00

Nashaniva.com

Як стала вядома «Нашай Ніве», зняволенай праваабаронцы Насце Лойцы пастрожылі ўмовы зняволення.

Наста Лойка. Фота: defendersbelarus.org

Праваабаронцу Насту Лойку адправілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) на паўгода.

Праблемы ў Насты пачаліся пасля таго, як восенню 2024-га яе адвезлі з калоніі ў Мінск для ўдзелу ў судзе ў якасці сведкі. Палітзняволеных часам так вывозяць, каб яны далі паказанні супраць новых палітвязняў. Адмовіцца прысутнічаць на судзе нельга, але паказанні, натуральна, могуць адрознівацца.

Калі Лойку пасля гэтага вярнулі ў калонію, то перавялі ў іншы атрад і прыпісалі шэраг «парушэнняў» — праз гэта яна і трапіла ў ПКТ.

У ПКТ зняволенага ізалююць ад астатніх людзей, ён пастаянна знаходзіцца ў камеры (можа быць адзін, можа і з некалькімі суседзямі), трапляючы на свежае паветра толькі падчас прагулак. Умовы ў ПКТ лепшыя, чым у ШІЗА, зняволены хаця б мае падушку і коўдру.

Наста Лойка на судзе. Скрын: СТВ

Насту Лойка затрымалі 28 кастрычніка 2022-га. Праваабаронцу асудзілі да 7 гадоў зняволення па артыкуле 130 КК («распальванне варажнечы»).

Чытайце таксама:

Насту Лойку ў калоніі пазбавілі грашовых пераводаў ад сваякоў

Экс-палітвязень адкрыў збор на сябе — іншыя палітвязні абураныя і кажуць, што ён стукач і махляр

Журналіст Ігар Карней расказаў пра здымкі для прапагандысцкага фільма і нечаканую сустрэчу з Дзярждэпам падчас зняволення

Каментары да артыкула