У Мінску за вырошчванне канопляў затрымалі ўладальніка начнога клуба
У Мінску затрымалі 37-гадовага ўладальніка начнога клуба, які вырошчваў каноплі ў падвале свайго дома, паведаміла ГУУС Мінгарвыканкама.
Скрыншот з відэа
Супрацоўнікі наркакантролю з Першамайскага РУУС выявілі ў доме бізнэсменна гроўбокс (спецыяльную скрыню для вырошчвання раслін), абсталяванне, чатыры гаршкі з каноплямі і каля 320 грамаў марыхуаны. Для захоўвання гэтых рэчываў мужчына трымаў асобны халадзільнік у падвале. Таксама ў яго знайшлі некалькі дозаў какаіну.
Ён прызнаўся, што рэгулярна ўжываў наркотыкі. Жонка ведала пра залежнасць, але нічога не рабіла, хоць у сям’і ёсць дзіця. Гэты факт будзе разгледжаны камісіяй па справах непаўналетніх.
Супраць мужчыны завялі крымінальную справу, па якой цяпер працягваецца праверка, у тым ліку ў клубе, якім ён кіруе.
Чытайце таксама:
У Гдыні затрымалі беларуса з наркотыкамі
У Гомелі наркафермер спрабаваў здзейсніць суіцыд пры затрыманні
Жыхар Баранавічаў вырошчваў дома каноплі. Судзілі яго ў мясцовай школе