БЕЛ Ł РУС

У калоніі адправілі толькі 27% карупцыянераў. А 67% адпусцілі дадому

30.07.2025 / 17:17

Nashaniva.com

Вярхоўны суд Беларусі апублікаваў статыстыку судоў за карупцыю ў першым паўгоддзі 2025 года. Агулам прысуды былі вынесены 304 карупцыянерам.

Нягледзячы на строгае заканадаўства, самае частае пакаранне для карупцыянераў — адтэрміноўка пакарання. Яго атрымалі 104 чалавек. Гэта значыць, што за імі будуць назіраць год-два. І калі ў сілавікоў прэтэнзій да іх не будзе, то і адбываць пакаранне не трэба.

84 карупцыянеры (27%) былі прысуджаныя да пакарання ў калоніях.

80 чалавек адправілі на хатнюю хімію.

20 карупцыянераў атрымалі ўмоўныя тэрміны.

7 чалавек паедуць на хімію з накіраваннем.

Што вырашылі рабіць яшчэ з 9 карупцыянерамі, не паведамляецца. Як мінімум адзін з іх абмежаваўся толькі штрафам.

Пад карупцыйнымі злачынствамі разумеюць крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, атрыманне хабару, перавышэнне ўлады, злоўжыванне ўладай, дачу хабару, злоўжыванне ўладай, бяздзеянне ўлады, пасрэдніцтва ў хабарніцтве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула