БЕЛ Ł РУС

Мая Санду абвінаваціла Расію ва ўмяшанні ў парламенцкія выбары ў Малдове

30.07.2025 / 16:48

Nashaniva.com

Прэзідэнтка Малдовы Мая Санду заявіла, што Расійская Федэрацыя рыхтуецца да моцнага і беспрэцэдэнтнага ўмяшання ў парламенцкія выбары, запланаваныя на 28 верасня 2025 года. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters.

Мая Санду. Фота: Leon Neal/Pool via AP, file

Санду адзначыла, што галоўную пагрозу для выбараў уяўляюць карупцыя і незаконнае фінансаванне з боку Расіі. Паводле яе слоў, Масква ўжо інвестуе ў шэраг палітычных праектаў, каб правесці ў парламент сваіх прадстаўнікоў і падарваць дэмакратычныя працэсы ў краіне.

Яна заявіла, што Расія падтрымлівае так званы «суверэнны блок», які, па яе словах, не мае нічога агульнага з інтарэсамі Малдовы і выступае супраць еўрапейскай інтэграцыі. Таксама адзначалася падтрымка папулісцкай і агрэсіўнай групы, звязанай з бізнэсменам Іланам Шорам, а таксама шэрагу незалежных кандыдатаў.

Паводле Санду, Расія выкарыстоўвае наступныя асноўныя інструменты ўмяшання:

Мая Санду падкрэсліла, што такое ўмяшанне стварае рызыкі для грамадскага парадку, нацыянальнай бяспекі і можа пагражаць суверэнітэту і еўрапейскай будучыні краіны.

Яна таксама паведаміла, што ўлады ўжо ўжылі каля 25 тысяч санкцый за парушэнні выбарчага заканадаўства, а сума штрафаў дасягнула амаль 15 мільёнаў леяў (каля 770 тысяч еўра).

Чытайце таксама:

У Грэцыі па запыце Малдовы затрымалі алігарха Плахатнюка

У Малдове адмовіліся рэгістраваць выбарчы блок, які правёў свой з'езд у Маскве

Былы прэзідэнт Малдовы марыць пасля выбараў аднавіць адносіны з Лукашэнкам

У Маскве паведамілі пра стварэнне пад выбары ў Малдове прарасійскага блока

Каментары да артыкула