БЕЛ Ł РУС

Муж і жонка падманулі з надмагільнымі помнікамі больш за 100 чалавек

30.07.2025 / 15:46

Nashaniva.com

У Брэсце суд прысудзіў мужа і жонку да пазбаўлення волі за тое, што яны падманулі больш за 100 чалавек, абяцаючы паставіць помнікі на могілках. Іх прызналі вінаватымі ў махлярстве паводле ч. 2 і 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса.

Фота ілюстрацыйнае

Пара працавала дырэктарам і намеснікам дырэктара ў кампаніі, якая вырабляла помнікі. З канца 2021 года да чэрвеня 2024 года яны заключалі дамовы з людзьмі, бралі перадаплату, хоць ведалі, што не змогуць выканаць узятыя абавязкі цалкам і ў тэрмін.

За тры гады яны атрымалі больш за 720 тысяч рублёў ад 116 пацярпелых, але падчас следства вярнулі толькі 200 тысяч.

У выніку мужчына асуджаны на 9 гадоў, жанчына — на 7 гадоў пазбаўлення волі. Акрамя таго, ім прызначылі штраф у памеры 100 базавых велічынь кожнаму (па 4200 рублёў). Суд таксама пастанавіў спагнаць з іх сумесна матэрыяльную шкоду на карысць 42 пацярпелых і кампенсацыю маральнай шкоды для 22 чалавек.

Чытайце таксама:

У Варшаве затрымалі беларуса, які прадстаўляўся супрацоўнікам банка

У Беларусі ў 2025 годзе выяўлена 263 SIM-карты беларускіх аператараў, якія выкарыстоўваліся кіберзлачынцамі

У Беларусь з Расіі экстрадавалі жанчыну, якая махлярыла пад прыкрыццём турыстычнага бізнэсу

Каментары да артыкула