БЕЛ Ł РУС

У Расіі забаранілі продаж кітайскіх канкурэнтаў МАЗа і КамАЗа

30.07.2025 / 13:4

Nashaniva.com

Расстандарт паведаміў пра забарону выпуску на аўтарынку РФ кітайскіх грузавікоў Dongfeng, Foton, Faw і Sitrak, паведамляюць расійскія СМІ.

Прычына — выяўленне парушэнняў, якія небяспечныя для здароўя і жыцця кіроўцаў і іншых удзельнікаў дарожнага руху, у тым ліку пешаходаў. Ідзе гаворка пра дрэнныя тармазы, неадпаведны ўзровень гуку і мноства іншых праблем, выяўленых падчас праверкі.

Акрамя таго, знайшліся неадпаведнасці ў дакументах, што пацвярджаюць устойлівасць:

З узроўнем утрымання шкодных рэчываў у кабіне таксама не ўсё гладка.

Вынік — імпарт і рэалізацыя ў Расіі кітайскіх грузавікоў Dongfeng, Foton, Faw, Sitrak забаронены.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула