«Упершыню давялося такое бачыць, а раніцай было страшна выходзіць на двор». Як ураган у Калодзішчах перамяшаў цяпліцы і дахі
У жыхаркі Калодзішчаў Алеcі Вяльчынскай сёння павінен быў пачацца адпачынак. Але замест доўгачаканага адпачынку, разам з сям’ёй, ім давялося з самай раніцы ліквідаваць жахлівыя наступствы ўрагану. Мабыць, такога пачатку адпачынку не пажадаеш і лютаму ворагу, піша «Мінская праўда».
— Гулялі ўчора вечарам з сабакам, адчувалася, што хутка пачнецца нешта сур’ёзнае, — апісвае пачатак катастрофы жанчына. — Хацелі хутчэй дабегчы дадому, паспрабаваць паспець прыгатаваць ежу, мала што… Ужо тады быў моцны вецер! Такой сілы, што мы адразу нават не змаглі адкрыць ўваходныя дзверы!
Крыху пазней, праз лічаныя хвіліны, дом апынуўся ў самым эпіцэнтры падзей. І вецер ужо быў далёка не галоўнай праблемай.
— Вельмі нас здзівілі фіялетавыя ўспышкі, упершыню такое давялося бачыць. Спадзяюся, у апошні раз. Вецер быў вельмі моцны, дождж. Нармальна не спалі, моцна засмуціліся.
Жанчына прызнаецца, што раніцай, пасля ўрагану, было страшна выходзіць на двор. Было зразумела з самага пачатку, што нічога добрага там не будзе.
— Сам дом асабліва не пацярпеў, крыху працякаў, але гэта мы ліквідавалі яшчэ вечарам, калі дождж сцішыўся. Спрабавалі ў цемры ацаніць маштаб шкоды, але ўвесь жах стаў відавочны толькі раніцай, — кажа Алеся Вяльчынская.
На іх участку апынуўся суседскі дах, чыясьці цяпліца. І гэта яшчэ не кажучы пра выдраныя з каранямі дрэвы. Прычым сваёй цяпліцы яны так і не далічыліся.
Але, па меркаванні жанчыны, у гэтай сітуацыі ёсць і плюс. Цяпер стала зразумела, якія будаўнічыя матэрыялы варта набываць, а якія не. Бо нешта зляцела з першым парывам ветру…
— У нас прайшло бокам. Як ударыў хутка, так і скончыўся. Вы праходзьце, паглядзіце, але ў суседзяў яшчэ горш, — кліча паглядзець наступствы мясцовы жыхар з вуліцы Шпітальнай.
Жах, які не перадаць словамі і фатаграфіямі… Вырваная з коранем фортка ў доме, «зніклыя» дрэвы, зляцеўшы з гаража дах, а альтанка і зусім аказалася на другім канцы ўчастка — усё гэта можна ўбачыць на тэрыторыі. Але ніхто не вешае носа, бо на гэтым жыццё не сканчаецца.
— Магло быць значна горш. Дзякуй богу, з людзей ніхто не пацярпеў — гэта галоўнае! — кажа на развітанне мужчына.
Чытайце таксама:
Стыхія нарабіла бяды ў Калодзішчах
Больш за 600 дамоў у Калодзішчах засталіся без святла
У Баранавічах уначы выпала 37 мм ападкаў, у Мінску — 30 мм
Над Мінскам зіхацяць маланкі ФОТАФАКТ
З-за навальніцы на поўначы Мінска на 25 секунд адключалася электрычнасць