БЕЛ Ł РУС

«Аэрафлот» зноў лётае паміж Мінскам і Масквой

29.07.2025 / 20:9

Nashaniva.com

Паводле даных анлайн-табло Нацыянальнага аэрапорта Мінск, расійская авіякампанія «Аэрафлот» аднавіла палёты паміж Мінскам і Масквой.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Maksim Konstantinov/SOPA Images/LightRocket via Getty Images

29 ліпеня рэйс з Шарамеццева прыбыў у Мінск у 16:20, а ў 17:20 самалёт вылецеў у зваротным кірунку. Наступны рэйс у Маскву затрымалі на гадзіну (павінен вылецець у 22:10), але ён не адменены. Да гэтага рэйсы скасоўваліся праз тэхнічныя праблемы.

У Міністэрстве транспарту Расіі паведамілі, што палёты «Аэрафлота» і авіякампаніі «Расія» цяпер выконваюцца па карэктаваным графіку. Найбольш змены закранулі рэйсы з Масквы і ў Маскву, а рэгіянальныя палёты выконваюцца ў поўным аб'ёме.

28 ліпеня «Аэрафлот» сутыкнуўся з маштабным збоем у інфармацыйных сістэмах, у выніку чаго былі скасаваныя больш за 40 рэйсаў, у тым ліку ў Мінск і з Мінска. Адказнасць за атаку ўзяла на сябе хакерская група Silent Crow, якая заявіла, што ў выніку сумеснай аперацыі з «Кіберпартызанамі» была знішчаная ўнутраная IT-інфраструктура «Аэрафлота».

Чытайце таксама:

Атака беларускіх кіберпартызанаў нанесла «Аэрафлоту» шкоду на 10—50 мільёнаў даляраў

«Гэта гульня ў два бакі». «Кіберпартызаны» расказалі, што іх здзівіла ў сістэмах «Аэрафлота» і што будзе з данымі пасажыраў

«Гендырэктар не мяняў пароль з 2022 года». Беларускія кіберы расказалі падрабязнасці атакі на серверы «Аэрафлоту»

Кіберпартызаны і хакеры Silent Crow узламалі «Аэрафлот» і знішчылі яго ІТ-інфраструктуру. У расійскіх аэрапортах — хаос

Каментары да артыкула