БЕЛ Ł РУС

Па летняй тэрасе мінскага рэстарана бегаў вялізны пацук ВІДЭА

29.07.2025 / 17:12

Nashaniva.com

На летняй тэрасе аднаго з мінскіх рэстаранаў на вуліцы Аранскай, 8 наведвальнікі знялі вялікага пацука. Паводле іх слоў, адміністрацыя ніяк не адрэагавала на заўвагу. На наступны дзень спецыялісты санітарнай службы Ленінскага раёна праверылі ўстанову, пішуць «Мінск-Навіны».

Скрыншот з відэа

Факт наяўнасці грызуна пацвердзіўся, таму на адказную асобу складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Аднак у самім памяшканні рэстарана пацукоў не выявілі. Прыбіральныя зоны былі ў здавальняючым стане, а дамова на дэзынфекцыю і дератызацыю ва ўстановы ёсць.

Чытайце таксама:

«Во адкуль дзіркі ў сыры!» На сырным прылаўку мінскага гіпермаркета заўважылі пацука ВІДЭА

«Пацукі ўжо смела заходзяць у пад'езд». У барысаўскім шматпавярховіку нашэсце грызуноў

«Пацукі, блохі, смецце, а ЖЭУ рапартуе, што ўсё прыбрана». Жыхары Жодзіна абураныя, што мусілі самі ачышчаць падвал

«Часам прыходзіцца нават залазіць у сметніцу». Валанцёры з Мінска расказалі, як ратуюць з вуліцы хатніх пацукоў

Каментары да артыкула