АМАП затрымлівае мінчукоў на месцы падзення беспілотніка ў двары на Матусевіча
Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра затрыманне людзей побач з мінскім дваром на Матусевіча 72, дзе сёння ўначы ўпаў і выбухнуў беспілотнік.
Вядома, што на месцы здарэння знаходзіцца вялікая колькасць сілавікоў, якія затрымліваюць мінакоў і жыхароў раёну.
Верагодна, сілавікі шукаюць тых, хто перадаваў інфармацыю аб інцыдэнце ў незалежныя медыя.
Чытайце таксама:
На вуліцы Матусевіча ў Мінску побач з дзіцячым садком упаў беспілотнік
«Не спалі ўсю ноч». Што адбываецца ў двары ў Мінску, дзе збілі дрон