БЕЛ Ł РУС

У Беларускі ліцэй ў польскай Гайнаўцы прынялі рэкордную колькасць вучняў

29.07.2025 / 11:33

Nashaniva.com

Больш за сотню вучняў пачнуць 1 верасня вучобу ў першым класе Другога агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым выкладаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы Падляшшы, піша Беларуская рэдакцыя Польскага радыё.

Беларускі ліцэй у Гайнаўцы. Фота: Польскае радыё

Адукацыйная ўстанова запрашае таксама тых выпускнікоў пачатковых школ, якія яшчэ не паступілі ў іншыя сярэднія школы. Пасля першага этапу набору ўжо вядома, што прыняты 102 асобы. 

«Гэта перавысіла нашы мары», — адзначае выконваючы абавязкі дырэктара беларускага ліцэя ў Гайнаўцы Дарыюш Мусюк.

Беларускі ліцэй у Гайнаўцы ўзнік у 1949 годзе. На Падляшшы ёсць таксама Беларускі ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім, ён заснаваны ў 1944 годзе.

Чытайце таксама:

Беларускі ліцэй у Гайнаўцы: як жыве і на што спадзяецца

Каментары да артыкула